22 Июн 2008 |
|
| ЯЎСІМАВІЧЫ – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 14 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 60 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе і далей па шашы Кобрын–Лунінец. 96 гаспадарак, 230 жыхароў (2005).
У 1707 г. згадваецца с. Яўхімавічы. У 1897 г. Яўсімавічы – вёска ў Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 58 двароў, 393 жыхары, дзейнічалі хлебазапасны магазін, кузня; 380 дзес. зямлі (на 1890). Побач знаходзілася аколіца Яўсімавічы (Жукаўцы), 204 дзес. зямлі (на 1890, розныя ўладальнікі). У 1905 г. ў вёсцы 447 жыхароў. У 1911 г. 493 жыхары. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 36 дамоў, 187 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., 12.10.1940 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах. У 1940 г. Яўсімавічы налічвалі 63 двары, 298 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. 290 жыхароў, у 1970 г. – 275 жыхароў. У 1999 г. вёска, 93 гаспадаркі, 226 жыхароў, у складзе калгаса «Звязда» (з 2004 СВК «Мінянскія цэнтр – в. Мінянка).
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 2236 Комментарии (0)
![]()
|





