22 Июн 2008 |
|
| ЯГАЛКІ – вёска ў Хідрынскім с/с, за 11 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 48 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе і далей па шашы Макраны–Кобрын. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2005).
У 1559 г. Ягалкі – маёнтак у Кобрынскім пав. ВКЛ, уладанне С.Слібоўскага, Федкі і Сідара Кісловічаў. Даследчык межаў і тэр. Кобрынскага пав. XVI ст. С.Віслаух лічыў Ягалкі «радавым гняздом» шляхецкага роду Кісловічаў. Як уладальнікі маёнтка Кісловічы ўпамінаюцца ў вайск. перапісе 1567 г. Пад 1588 г. маёнтак Ягальскі пазначаны ў дакументах Віленскага цэнтр. архіва. У 1631 г. маёнтак у Брэсцкім ваяв. У 1749 г. Ягалкі згадваюцца як Кіслыя, Верхава, Кружына і Хадынічы. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска ў Прускаўскай вол., 66 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: маёнтак, уладанне Р.Кяскевіча, 130 дзес. зямлі, і аколіца, 329 1/2 дзес. зямлі (розныя ўладальнікі). У 1897 г. існавалі: в. Ягалкі 1 (пры балоце Лозэ), 11 двароў, 80 жыхароў; Ягалкі 2 – выселак Лейбы Рымлянда, 4 жыхары; маёнтак Ягалкі, 5 жыхароў; 3 аколіцы Ягалкі, 89 жыхароў. Дзве аколіцы знаходзіліся пры ўрочышчы Валока, трэцяя (самая вялікая, 46 жыхароў) – непасрэдна каля вёскі. У 1905 г. аколіца, 85 жыхароў. У 1911 г. аднайменныя вёска (68 жыхароў) і аколіца (82 жыхары) у Прускаўска-Раманаўскай вол. таго ж павета. З 1921 г. вёска ўскладзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 26 дамоў, 147 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Хідрынскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім сельсаветах, з 18.12.1972 г. зноў у Хідрынскім с/с. У 1940 г. вёска, 35 двароў 169 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. ў в. Ягалкі 76 жыхароў, у 1970 г. – 25 жыхароў. У 1999 г. 1 гаспадарка, 1 жыхар, у складзе калгаса «Зара» (з 2004 СВК «Узыходзячая зара»; цэнтр – в. Хідры).
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 2039 Комментарии (0)
![]()
|





