06 | 02 | 2012
22
Июн
2008
ШУРЫ E-mail
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
ШУРЫ – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 30 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 74 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Кобрын–Іванава. 8 гаспадарак, 10 жыхароў (2005).

У 1847 г. Шуры – вёска аднайменнага маёнтка, уласнасць Грушаўскай праваслаўнай царквы, 2 двары, 28 жыхароў; на тэр. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Маёнтак налічваў 293 1/3 дзес. зямлі (з іх 1/3 дзес. прыходзіліся на царк. прычт).

У 1885 г. вёска ў Іласкай вол. таго ж павета, 60 жыхароў.

У 1897 г. 11 двароў, 71 жыхар; 77 дзес. зямлі (на 1890).

У 1905 г. ў вёсцы 69 жыхароў. У 1911 г. пасёлак, 59 жыхароў.

З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 6 дамоў, 19 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. ў вёсцы 66 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. Шуры – хутары, 55 жыхароў; у 1970 г. – вёска, 48 жыхароў.

У 1999 г. 9 гаспадарак, 11 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец).

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY