06 | 02 | 2012
22
Июн
2008
ЧАРНІЧНАЕ E-mail
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
ЧАРНІЧНАЕ – вёска ў Тэвельскім с/с, за 20 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 8 км ад чыг. ст. Тэўлі (на лініі Брэст–Баранавічы), 65 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе да шашы Кобрын–Высокае. 2 гаспадаркі, 4 жыхары (2005).

У 1563 г. сяло ў Кобрынскай эканоміі.

У 1890 г. існавалі ўрочышчы Чарнічна, Козі Брод і незаселеныя ўчасткі (99 дзес. зямлі), у Гарадзечанскай вол. Пружанскага пав. Гродзенскай губ.

У 1905 г. вёска Чарнічна, 60 жыхароў.

З 1921 г. вёска Чарнічнае, ў складзе Польшчы, у Гарадзечанскай гміне Пружанскага пав. Палескага ваяв., 10 дамоў (6 з іх незаселеныя), 16 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Пружанскім р-не, з 12.10. 1940 г. ў Гарадзецкім с/с.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1970 г. вёска ў складзе Тэвельскага с/с, 28 жыхароў.

У 1999 г. 5 гаспадарак, 7 жыхароў у складзе калгаса імя Гагарына (з 2004 СВК «Тэўлі»; цэнтр – в. Тэўлі).

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY