06 | 02 | 2012
22
Июн
2008
ЧАРАВАЧЫЦЫ E-mail
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
ЧАРАВАЧЫЦЫ – вёска ў Батчынскім с/с, каля р. Мухавец. За 8 км на 3 ад горада і чыг. ст. Кобрын, 45 км ад Брэста. На скрыжаванні аўтадарог на Жабінку, Брэст, Камянец, Кобрын. 27 гаспадарак, 62 жыхары (2005).

Вядомы з XV ст. як уладанне князёў Кобрынскіх, у Кобрынскім княстве.

У 1417 г. згадваецца царква Параскевы Пятніцы.

У 1454 г. Чаравачыцы – вотчынны маёнтак кобрынскага кн. Сямёна Раманавіча. Княгіня Ульяна (жонка князя) завяшчала свой дварэц Чаравачыцы і с. Грушава з сялянамі дачцэ Ганне (жонка Ф.Ул.Бельскага). Вял. князь літ. Аляксандр сваім лістом пацвердзіў князёўне гэта ўладанне.

З 1519 г., пасля смерці Ганны, Чаравачыцы – уладанне яе другога мужа В.Ст.Касцевіча; з 1532 г. ў Кобрынскай эканоміі, уладанне каралевы Боны.

У 1563 г. Чаравачыцы – Двор, цэнтр Чаравачыцкай вол. (уваходзілі 4 войтаўствы), тэр. Патрыкаўскага войтаўства Кобрынскай эканоміі (войт Гацка Мешкавіч). Ворыва Двара Чаравачыцкага займала 37 валок зямлі. Размяшчаўся каля р. Мухавец – 2 вольныя валокі зямлі (дворны пляц, сад), меліся агарод, стайні, бровар. У дворным фальварку знаходзіліся гумно, агарод. Сенажаці займалі 4 валокі зямлі. Пры Двары дзейнічалі Пятніцкая царква (2 вольныя валокі зямлі), 2 млыны, налічваліся 20 агароднікаў (яны мелі па 13 маргоў зямлі), 15 гаспадарак дворных (сярод гаспадароў – 2 пекары, півавар, 3 ахоўнікі).

У 1597 г. былі таксама памяшканні для жывёлы, збожжа, сена; пякарня, бровар, млыны, стайні, жылы дом, дом для чэлядзі, лазня і інш. пабудовы; сад, агароды, фальварак. Ворыва Двара Чаравачыцкага займала 30 валок зямлі.

У 1724 г. Чаравачыцы -цэнтр аднайменнага ключа (уваходзілі Агароднікі Чаравачыцкія і 7 вёсак) Кобрынскай эканоміі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1865 г. адкрыта нар. вучылішча. У 1886 г. вёска Бендзюга (Чаравічыцы), 1 двор, 8 жыхароў, валасное праўленне, у Прускаўскай вол. За 0,5 вярсты ад вёскі знаходзіліся 2 царквы праваслаўныя, капліца, школа.

У 1888 г. Чаравачыцкі праваслаўны прыход налічваў 3228 вернікаў.

У 1890 г. сядзіба Бендзюгі-Чаравачыцы, 499 1/4 дзес. зямлі; с. Чаравачыцы – царк. прычт, 74 1/2 дзес. зямлі; маёнтак Чаравачыцы, уладанне Г.Смарагдавай, 93 1/2 дзес. зямлі (разам з маёнткам Ангоціна, 11 жыхароў у 1897).

У 1897 г. існавалі: Чаравачыцы 1 – сяло, 5 двароў, 43 жыхары, царква, нар. вучылішча, царква на могілках, піцейная ўстанова; Бендзюга 1 (Чаравачыцы 2) – сядзіба Р.Кодла, 7 двароў; Бендзюга 2 (Чаравачыцы) – сядзіба Р.Глінскага, 13 жыхароў; Чаравачыцы 3 (Пад-Бендзюгі) – сядзіба Прускаўскага валаснога праўлення, 8 жыхароў; Чаравачыцы 4 – вартоўня пры пераправе цераз р. Мухавец, 1 жыхар. У нар. вучылішчы ў 1889/90 навуч. годзе займаліся 64 хлопчыкі, 4 дзяўчынкі; у 1892–93 гг. – 64 хлопчыкі, 10 дзяўчынак; у 1905–06 гг. – 40 хлопчыкаў, 13 дзяўчынак. У 1905 г. сяло, 30 жыхароў, і аднайменны маёнтак, 12 жыхароў.

У 1911 г. сяло (царк. прычт, нар. вучылішча, валасное праўленне), 32 жыхары, і маёнтак, уладанне Мігуры, 15 жыхароў.

3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 6 дамоў, 36 жыхароў, і фальварак – 12 жыхароў.

У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Батчынскім с/с. У 1940 г. хутары, 12 двароў, 70 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну ў 1943 г. ням.-фаш. акупанты расстралялі 56 вяскоўцаў і спалілі вёску (18 двароў). Пасля вайны вёска адноўлена. На ўшанаванне памяці ахвяр фашызму ў 1975 г. ўстаноўлены помнік.

Паводле перапісу 1959 г. Чаравачыцы налічвалі 64 жыхары, у 1970 г. – 90 жыхароў.

У 1999 г. 27 гаспадарак, 67 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Ільіча» (з 2004 СВК «Батчы»; цэнтр – в. Батчы).

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY