22 Июн 2008 |
|
| ЧАЛІШЧАВІЧЫ – вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 30 км на ПдУ ад г. Кобрын, 10 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст– Гомель), 74 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхаўскі–Балоты. 24 гаспадаркі, 53 жыхары (2005).
У 1546 г. згадваецца с. Чалішчавіцкае. У 1563 г. Чалішчавічы – сяло Вугольскага войтаўства Кобрынскай эканоміі, 14 валок зямлі, 9 гаспадарак. Сяло знахо дзілася сярод балот і забалочаных месц, валокі даваліся сялянам астраўкамі па ўрочышчах ці «рэзанымі» валокамі. Інвентар адзначаў дрэнную якасць зямлі. У 1747 г. маёнтак Чалішчавічы, у Гарадзёцкім ключы Кобрынскай эканоміі. У 1786 г. сяло ў Брэсцкай эканоміі, 15 валок зямлі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска (складалася з 4 пасёлкаў: Забалацце, Вялічкавічы, Залескі і Добрае), 383 1/2 дзес. зямлі, 376 жыхароў (1885), у Гарадзецкай вол. У 1897 г. існавалі: выселак Чалішчавічы (Ляйцова), 5 жыхароў, дзейнічаў ветраны млын, і в. Чалішчавічы (Востра, Уміца, Пацы, Гальчыцы, Берынусы), 37 двароў, 239 жыхароў, працаваў хлебазапасны магазін. У 1905 г. ў вёсцы 418 жыхароў У 1911 г. было 411 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 49 дамоў, 228 жыхароў. У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, праводзіліся нядзельныя чытанні. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. ў вёсцы 277 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. ў Чалішчавічах 202 жыхары, у 1970 г. – 176 жыхароў. У 1999 г. 34 гаспадаркі, 68 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтр – в. Дубіны).
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 2136 Комментарии (0)
![]()
|





