06 | 02 | 2012
22
Июн
2008
ХУДЛІН E-mail
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
ХУДЛІН – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 27 км на У ад г. Кобрын, 4 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст–Гомель), 71 км ад Брэста. Каля аўтадарогі Кобрын– Іванава. 49 гаспадарак, 108 жыхароў (2005).

У 1499–1500 гг. у лісце княгінь Ульяны і Ганны ўпамінаецца як в. Ходлін.

У 1563 г. Ходлін – сяло Грушаўскага войтаўства воласці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі, 16 валок зямлі (якасць зямлі дрэнная), 13 гаспадарак, з іх 3 гаспадары-буднікі (на Палессі развозчыкі тавараў).

У 1786 г. сяло ў Брэсцкай эканоміі, 16 валок зямлі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. сяло, 360 1/2 дзес. зямлі; маёнтак, уладанне І.Мітрашэўскага, 276 дзес. зямлі; у Зелаўскай вол.

У 1897 г. вёска (пры паштовым шляху Кобрын–Пінск і лініі Палескай чыгункі), 67 двароў, 420 жыхароў, працавалі школа граматы, хлебазапасны магазін. Маёнтак налічваў 11 дамоў, 72 жыхары.

У 1905 г. ў вёсцы 483 жыхары.

У 1911 г. вёска Гарадзецкай вол. таго ж павета, 544 жыхары.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 31 дом, 192 жыхары.

З 1939 г. ў складзе БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. – цэнтр сельсавета таго ж раёна, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. ў вёсцы 109 двароў, 372 жыхары, працавалі пач. школа, каап. магазін; арганізаваны калгас імя 6-й сесіі Вярх. Савета БССР (55 коней, 80 галоў буйной рагатай жывёлы).

У Вялiкую Айчынную вайну Худлін акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1949 г. 52 гаспадаркі аб'ядналіся ў калгас імя Шверніка.

Паводле перапісу 1959 г. 308 жыхароў, у 1970 г. – 235 жыхароў.

У 1999 г. 51 гаспадарка, 116 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец). Дзейнічае магазін.

У в. Худлін нарадзіўся ўдзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі, адзін з арганізатараў партыз. руху на Кобрыншчыне ў гады Вял. Айч. вайны М.Ц.Шыш (у 1974 у цэнтры вёскі ўстаноўлена стэла).

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY