06 | 02 | 2012
22
Июн
2008
ХІДРЫ E-mail
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
ХІДРЫ – вёска, цэнтр Хідрынскага с/с, за 10 км на Пд ад горада і чыг. ст. Кобрын, 56 км ад Брэста. Каля аўтадарогі Кобрын–Дзівін. 295 гаспадарак, 773 жыхары (2005).

Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне ў Трокскім ваяв. ВКЛ.

У 1563 г. Хідры – сяло Патрыкаўскага войтаўства воласці Чаравачыцкага двара, 22 валокі зямлі, з якіх 1 вольная валока была нададзена войту, 21 – «на плаце»; 20 гаспадарак. Акрамя таго, сялянам належалі 15 лясных валок зямлі (на чыншу) і 7 валок на сенажаць і патрэбы замкавыя.

У 1597 г. сяло, 22 валокі зямлі, мелася карчма.

У 1642 г. адпаведна з уставай рэвізора Дз.Сапегі на павіннасць сяляне плацілі 55 грошаў з валокі.

У 1786 г. засценкі сяла налічвалі 259 маргоў зямлі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. Хідры – хутары (уладальнікі Скаўронскі і Задарноўскі), 124 1/2 дзес. зямлі, у Верхалескай вол.

У 1897 г. вёска, 63 двары, 432 жыхары, дзейнічалі хлебазапасны магазін, штучная крама.

У 1905 г. 413 жыхароў.

У 1911 г. вёска Навасёлкаўскай вол. таго ж павета, 530 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 36 дамоў 246 жыхароў працавалі школа, вячэрнія курсы.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. і з 18.12.1972 г. – цэнтр сельсавета таго ж раёна, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім с/с.

У 1940 г. хутары, 99 двароў, 436 жыхароў дзейнічалі магазін, хата-чытальня, пач. школа. На тэр. сельсавета налічваліся 23 населеныя пункты, 426 двароў, 2111 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну ў баях з ням.-фаш. захопнікамі каля вёскі загінулі 2 воіны Сав. Арміі і партызан. У 1965 г. на магіле (на паўн.-зах. ускраіне вёскі) устаноўлены абеліск, які таксама ўшаноўвае памяць 37 аднавяскоўцаў загінуўшых у баях з акупантамі.

У 1949 г. створаны калгас імя Сталінскай канстытуцыі (аб'ядноўваў 40 гаспадарак).

Паводле перапісу 1959 г. 503 жыхары, у 1970 г. – 515 жыхароў.

У 1999 г. 284 гаспадаркі, 812 жыхароў цэнтр калгаса «Зара» (з 2004 СВК «Узыходзячая зара»). Працуюць 2 магазіны, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, спарт. комплекс з басейнам, сярэдняя школа, сталовая, аддз. сувязі, фельч.-акушэрскі пункт, камбінат быт. абслугоўвання.

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY