06 | 02 | 2012
Главное меню
Авторизация


Строительство нового здания Беларусбанка на ул. Суворова
август-сентябрь 2009
Строительство нового здания Беларусбанка на ул....
Реконструкция здания Дома культуры
Подготовка к Дожинкам
Реконструкция здания Дома культуры...
И. В. Сталин
Сталин
И. В. Сталин
22
Июн
2008
ХАДЫНІЧЫ E-mail
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
ХАДЫНІЧЫ – вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 23 км на Пд ад горада і чыг. ст. Кобрын, 60 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрын–Макраны. 104 гаспадаркі, 226 жыхароў (2005).

У 1567 г. Хадынічы – маёнтак, уладанне Рамана і Майка Кульневічаў (у 1565 Сямён і Дзям'ян Кульневічы), у Брэсцкім пав. Побач з маёнткам праходзіла мяжа Кобрынскага пав. Пазней Кандрат Хадыніцкі завяшчаў маёмасць Лепясоўскаму праваслаўнаму манастыру.

У 1667 г. Ст.Табенскі на чале свайго атрада здзейсніў набег на маёнтак, але быў паранены манахамі і памёр. Брэсцкі падсудак Пшаздзецкі апраўдаў манахаў, аднак у хуткім часе сам таксама разрабаваў маёнтак. Пасля хадайніцтва Кляменція Трызны, архімандрыта Віленскага Святадухаўскага манастыра, быў атрыманы каралеўскі ліст з загадам Пшаздзецкаму і Табенскім вярнуць маёмасць манахам.

У 1679 г. Галоўны Літоўскі трыбунал вырашыў справу на карысць манастыра.

З 1691 г. да 1740 г. маёнтак знаходзіўся ва ўладанні базыльян Лепясоўскіх. Пазней зноў узнікалі спрэчкі за маёмасць паміж манахамі і панамі Славакамі і Пухальскімі, і справа была вырашана на карысць апошніх.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска ў Верхалескай вол., 1774 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: пасёлак, 179 1/2 дзес. зямлі, і 2 маёнткі, уладанні С.Мар'яновіча (399 1/2 дзес. зямлі) і А.Любімава (186 дзес. зямлі).

У 1897 г. ў вёсцы 40 двароў, 274 жыхары, царква на могілках, хлебазапасны магазін; у аколіцы – 15 двароў, 76 жыхароў. Маёнткі налічвалі: Хадынічы-Шаўчука – 8 жыхароў, Хадынічы-Мар'яновіча – 10 жыхароў, Хадынічы-Маціюка – 14 жыхароў, меўся ветраны млын.

У 1905 г. існавалі вёска (302 жыхары) і маёнтак (10 жыхароў).

У 1911 г. ў складзе Навасёлкаўскай вол.; вёска – 374 жыхары; аколіца – 32 жыхары; маёнтак, уладанне А.Корсака – 43 жыхары.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска, 59 двароў, 308 жыхароў, і 2 фальваркі, 3 двары, 26 жыхароў (разам).

У 1930-я г. працавала школа.

З 1939 г. ў складзе БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Верхалескім, з 30.10.1959 г. ў Навасёлкаўскім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. вёска, 95 двароў, 489 жыхароў, працавала пач. школа.

У Вял, Айч. вайну Хадынічы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1949 г. 17 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Перамога» (старшыня Ул.П.Мікалаюк).

Паводле перапісу 1959 г, 352 жыхары, у 1970 г. – 356 жыхароў.

У 1999 г. 115 гаспадарак, 258 жыхароў, у складзе калгаса імя Чкалава (з 2004 СВК «Верхалескі»; цэнтр – в. Верхалессе). Ёсць магазін, клуб, бібліятэка.

У в. Хадынічы нарадзіліся бел. мастак І.В.Андрасюк, бел. лінгвіст, педагог, журналіст В.І.Іўчанкаў (з'яўляецца членам рэдкалегіі часопіса «Роднае слова»).

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY