06 | 02 | 2012
21
Июн
2008
ТУРНАЯ E-mail
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
ТУРНАЯ – вёска ў Залескім с/с, за 11 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 57 км ад Брэста. На шашы Мінск–Брэст. 31 гаспадарка, 60 жыхароў (2005).

У 1563 г. ўпамінаецца р. Турна.

У 1637 г. Турная (Турны, ці Млынары) – маёнтак у Брэсцкім ваяв. ВКЛ, 20 маргоў зямлі.

У 1786 г. ў маёнтку 47 маргоў зямлі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска, 498 дзес. зямлі; маёнтак, уладанне Н.Сабанскай, 609 дзес. зямлі; пасёлак, 45 1/2 дзес. зямлі (розныя ўладальнікі); у Залескай вол.

У 1897 г. вёска, 84 двары, 566 жыхароў, меўся хлебазапасны магазін. Побач знаходзіліся мыза Турна, 8 жыхароў, і дом для паромнай пераправы Турная (Замлыны) пры р. Мухавец, 16 жыхароў.

У 1905 г. вёска налічвала 571 жыхара, маёнтак – 15 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 20 дамоў, 143 жыхары.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Закросніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах.

У 1940 г. вёска налічвала 99 двароў, 417 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну ў вёсцы дзейнічалі з восені 1941 г. да крас. 1944 г. антыфаш. к-т і з 12.8.1943 г. да сярэдзіны ліп. 1944 г. камсамольская арг-цыя (у канцы 1943 – 17 членаў). Антыфаш. к-т узначальвалі Д.С.Барысюк і Ц.М.Краўчук. У 1975 г. ў гонар падпольшчыкаў на зах. ускраіне вёскі ўстаноўлены помнік. У 1987 г. на доме Краўчука, дзе ў 1941–44 гг. размяшчалася канспіратыўная кватэра арг-цыі, устаноўлена мемарыяльная дошка. У баях з ням.-фаш. акупантамі ў раёне вёскі ў 1943–44 гг. загінулі партызаны атрадаў імя Суворава і Арлова (партыз. брыгада імя Чапаева). У 1955 г. на магіле (за 1,5 км на Пн ад вёскі) устаноўлены помнік, які таксама ўшаноўвае памяць 42 жыхароў вёсак Закросніца, Прылукі, Рачкі, Турная, што загінулі ў баях з ням.-фаш. захопнікамі ў гады Вял. Айч. вайны.

У 1948 г. ў вёсцы арганізаваны калгас імя Калініна (70 гаспадарак, старшыня С.М.Лукашук).

Паводле перапісу 1959 г. 294 жыхары, у 1970 г. – 206 жыхароў.

У 1999 г. вёска, 47 гаспадарак, 92 жыхары, на тэр. Брэсцкай абласной сортавыпрабавальнай станцыі. Працуе магазін.

У в. Турная нарадзіўся Дз.С.Барысюк, удзельнік падп. барацьбы супраць акупацыі Польшчай Зах. Беларусі і камандзір Турнянскага антыфаш. к-та ў гады Вял. Айч. вайны.

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY