06 | 02 | 2012
21
Июн
2008
СЯЛЕЦ E-mail
Рейтинг пользователей: / 1
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
СЯЛЕЦ – вёска ў Залескім с/с, за 10 км на ПнУ ад г. Кобрын, 6 км ад чыг. ст. Камень (на лініі Брэст–Баранавічы), 54 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Кобрын–Іванава. 99 гаспадарак, 249 жыхароў (2005).

Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне ў Трокскім ваяв. ВКЛ.

Каралева Бона Сфорца ў 1555 г. перадала пінскаму і кобрынскаму старосце С.Фальчэўскаму правы на маёнтак Сялец.

У 1563 г. сяло Сялецкага войтаўства Кобрынскай эканоміі, 25 валок зямлі, з якіх 1 валока (вольная) была нададзена на войта Грышчона Азашэвіча; 23 гаспадаркі.

У 1597 г. сяло, 25 валок зямлі, засценак (37 маргоў), карчма. Інвентар адзначаў дрэнную якасць зямлі.

У 1571 г. вял. князь ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт II Аўгуст сваім дэкрэтам надаў вольнасці зямянам маёнтка Сялец у Кобрынскай эканоміі.

У 1786 г. сяло, 25 валок 22 маргі зямлі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска ў Залескай вол., 474 1/2 дзес. зямлі; у 1897 г. – 56 двароў, 384 жыхары, меліся хлебазапасны магазін, 2 ветраныя млыны.

У 1905 г. ў вёсцы 454 жыхары.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 20 дамоў, 135 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Закросніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах Кобрынскага раёна.

У 1940 г. хутары, 92 двары, 376 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну Сялец акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. 411 жыхароў, у 1970 г. – 304 жыхары.

У 1999 г. 100 гаспадарак, 247 жыхароў, у складзе калгаса імя Суворава (з 2004 СВК «Быстрыца»; цэнтр – в. Залессе). Працуе магазін.

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY