21 Июн 2008 |
|
| СУХОЎЧЫЦЫ – вёска ў Хідрынскім с/с, за 11 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 37 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Мінск–Брэст. 46 гаспадарак, 124 жыхары (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне Суховічы ў складзе Трокскага ваяв. ВКЛ. У 1563 г. сяло Патрыкаўскага войтаўства Чаравачыцкага двара Кобрынскай эканоміі, 20 валок зямлі, 20 гаспадарак. У 1597 г. сяло Сухоўчыцы, 20 валок зямлі, мелася карчма. У 1712 г. вёска ў Чаравачыцкім ключы той жа эканоміі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска ў Прускаўскай вол., 274 1/2 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: маёнтак, уладанне Р.Мікутовіч, 305 дзес. зямлі, і аколіца, 158 дзес. зямлі (разам з аколіцай Паеўшчызна, розныя ўладальнікі). У 1897 г. вёска – 28 двароў, 220 жыхароў, хлебазапасны магазін; маёнтак – 17 жыхароў. У 1905 г. вёска налічвала 226 жыхароў, маёнтак – 22 жыхары; мелася нар. вучылішча, у якім у 1905/06 навуч. годзе займаліся 31 хлопчык і 7 дзяўчынак. У 1911 г. вёска, 236 жыхароў; маёнтак, уладанне Мікутовіча, 31 жыхар. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 16 дамоў, 106 жыхароў, і фальварак – 6 жыхароў. У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Пескаўскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. ў Хідрынскім сельсаветах. У 1940 г. хутары – 50 двароў, 215 жыхароў, і былы маёнтак – 3 двары, 12 жыхароў; працавала пач. школа. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1947 г. дзейнічала адноўленая пач. школа, у 1949 г. арганізаваны калгас «Партызан» (22 гаспадаркі). Паводле перапісу 1959 г. Сухоўчыцы налічвалі 124 жыхары, у 1970 г. – 85 жыхароў. У 1999 г. 38 гаспадарак, 105 жыхароў, у складзе аграфірмы «Беларусь» (з 2004 СВК «Вербнае»; цэнтр – в. Пескі). У в. Сухоўчыцы нарадзіўся адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партыз. руху на тэр. Брэсцкай вобл. ў Вял. Айч. вайну М.А.Саўчук.
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 2149 Комментарии (0)
![]()
|





