06 | 02 | 2012
21
Июн
2008
СТРЫІ E-mail
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
СТРЫІ – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 16 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 60 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарогах Кобрын–Высокае і Кобрын–Баранавічы. 68 гаспадарак, 78 жыхароў (2005).

Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне ў Трокскім, затым Берасцейскім ваяводствах ВКЛ.

У 1563 г. Стрыевічы – сяло Астрамецкага войтаўства Кобрынскай эканоміі, 27 валок зямлі, з якіх 2 вольныя, асочніцкія; 27 гаспадарак.

У 1597 г. сяло Стрыева (Стрыі) на тэр. Лягатаўскага войтаўства, каля р. Рэчыца, меўся млын, у млынара 20 маргоў зямлі, у сяле – 2 валокі зямлі. Сяло Стрыевічы Астрамецкага войтаўства налічвала 27 валок зямлі і знаходзілася ва ўладанні З.Газельфа.

У 1741 г. сяло Стрыі ў Кобрынскай эканоміі.

У 1795 г. вёска, 1 гаспадарка, 5 жыхароў.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска, 63 1/4 дзес. зямлі, і фальварак, уладанне М.Ховена, 2772 дзес. зямлі (разам з маёнткам Плянта); у Падалескай вол.

У 1897 г. ў вёсцы 73 двары, 322 жыхары, меліся хлебазапасны магазін, кузня, у маёнтку – 34 жыхары.

У 1905 г. вёска налічвала 470 жыхароў маёнтак – 17 жыхароў.

У 1911 г. вёска (553 жыхары) і аднайменны фальварак (49 жыхароў).

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 57 двароў, 270 жыхароў, і калонія – 7 двароў, 55 жыхароў.

У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Засімскім, з 16.7.1954 г. ў Яроміцкім, з 19.7. 1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.

У 1940 г. хутары – 107 двароў, 494 жыхары, і былы фальварак – 10 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы Стрыі 396 жыхароў, у 1970 г. – 284 жыхары.

У 1999 г. 70 гаспадарак, 190 жыхароў, у складзе калгаса «Звязда» (з 2004 СВК «Мінянскі»; цэнтр – в. Мінянка). Працуе бібліятэка.

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY