06 | 02 | 2012
21
Июн
2008
СТАСЮКІ E-mail
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
СТАСЮКІ – вёска ў Тэвельскім с/с, за 20 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 8 км ад чыг. ст. Тэўлі (на лініі Брэст–Баранавічы), 66 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Высокае–Кобрын. 29 гаспадарак, 43 жыхары (2005).

У 1742 г. Стасюкі – сяло ў Чаравачыцкім ключы Брэсцкай эканоміі, 47 маргоў зямлі.

У 1786 г. сяло, 3 валокі 38 маргоў зямлі.

У 1795 г. вёска Кобрынскай эканоміі, 2 гаспадаркі, 14 жыхароў.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска ў Казішчанскай вол., 681 дзес. зямлі.

У 1897 г. вёска, 39 двароў 340 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасны магазін, кузня, ветраны млын.

У 1905 г. 321 жыхар, у 1911 г. 340 жыхароў.

З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 24 дамы, 145 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Казішчанскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах.

У 1940 г. вёска налічвала 50 двароў 248 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. ў в. Стасюкі 206 жыхароў, у 1970 г. – 156 жыхароў.

У 1999 г. 35 гаспадарак, 63 жыхары, у складзе калгаса імя Гагарына (з 2004 СВК «Тэўлі»; цэнтр – в. Тэўлі).

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY