21 Июн 2008 |
|
| СТАРАЯ ТЭМРА – вёска ў Астроміцкім с/с, за 32 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 76 км ад Брэста. Каля шашы Брэст–Мінск. 28 гаспадарак, 39 жыхароў (2005).
У 1793 г. Тэмра – урочышча, 12 валок 15 маргоў зямлі, у Кобрынскай пушчы Брэсцкай эканоміі. Паводле прывілея апошняга вял. князя ВКЛ і караля польскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага знаходзілася ва ўладанні М.Іскры (на 50 гадоў). Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. Тэмра – пушча, уладанне Г.Цімафеевай, 369 дзес. зямлі; маёнтак Тэмра-Лука, уладанне П.Шыраева, 1016 дзес. зямлі; хутар А.Лук'яненкі; у Зелаўскай вол. У 1897 г. існавалі: пас. Тэмра – 5 двароў, 44 жыхары; 2 аднайменныя выселкі – 3 двары, 15 жыхароў; выселкі Тэмра (Бярэзіна) – 6 жыхароў, і Тэмра (Горкі 2) – 5 жыхароў; пасёлкі – Тэмра 1 (Бярэзіна), 4 двары, 22 жыхары, і Тэмра 2 (Бярэзіна) – 7 двароў 35 жыхароў. У 1905 г. – 2 фальваркі Тэмра (22 жыхары) і аднайменны пасёлак (151 жыхар). У 1911 г. Тэмра – пасёлак, 95 жыхароў; фальварак, уладанне А.Янкоўскага, 8 жыхароў; маёнтак, уладанне Дз.Тарушкіна, 15 жыхароў; пры маёнтку знаходзіліся аднайменныя: лясная старожка, 7 жыхароў (сям'я П.Чыпуры); хутар Б.Волкава, 17 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Зелаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; 2 фальваркі і вёска – 24 дамы, 162 жыхары (разам). У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г.ў Дзеткавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не (Астроміцкі с/с). У 1940 г. вёска Старая Тэмра, 340 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1949 г. 26 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Чырвоны сцяг». У 1999 г. 38 гаспадарак, 62 жыхары, у складзе племзавода «Дружба» (цэнтр – в. Лука). Ёсць магазін.
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 1985 Комментарии (0)
![]()
|





