21 Июн 2008 |
|
| СОЎПЛІ – вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 36 км на ПдУ ад г. Кобрын, 10 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст–Гомель), 80 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхаўскі–Гарадзец і далей па шашы Кобрын–Лунінец. 8 гаспадарак, 15 жыхароў (2005).
У 1563 г. Сабалёвая Навінка – урочышча с. Вуглы. У 1885 г. Соўплі – вёска Гарадзецкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 77 жыхароў. У 1890 г. пасёлак у складзе в. Вуглы (1130 дзес. зямлі разам з 7 іншымі пасёлкамі) тых жа воласці і павета. У 1905 г. вёска, 132 жыхары. У 1911 г. 121 жыхар. З 1921 г. вёскаў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 15 дамоў, 89 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. вёска, 124 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захоцнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1950 г. арганізаваны калгас «12 Сакавіка» (старшыня В.Соўпель). Паводле перапісу 1959 г. Соўплі налічвалі 92 жыхары, у 1970 г. – 56 жыхароў. У 1999 г. 8 гаспадарак, 28 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтр – в. Дубіны).
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 1609 Комментарии (0)
![]()
|
|||
| Обновлено 21.06.2008 23:31 |





