06 | 02 | 2012
21
Июн
2008
СМАЛЯРНЯ E-mail
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
СМАЛЯРНЯ – вёска ў Астроміцкім с/с, за 30 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 74 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Мінск–Брэст. 13 гаспадарак, 23 жыхары (2005).

У 1921 г. Смалярна – вёска ў Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв. Польшчы, 7 дамоў, 22 жыхары.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. ў Іласкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. вёска налічвала 134 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну ў баях каля вёскі загінулі 2 воіны Сав. Арміі (пахаваны на ўсх. ускраіне вёскі, помнік устаноўлены ў 1969).

У 1949 г. створаны калгас імя Ракасоўскага.

Паводле перапісу 1959 г. вёска Смалярня налічвала 116 жыхароў, у 1970 г. – 95 жыхароў.

У 1999 г. 18 гаспадарак, 34 жыхары, у складзе калгаса «Праўда» (з 2004 СВК «Шамятоўка»; цэнтр – в. Шамятоўка).

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY