06 | 02 | 2012
21
Июн
2008
СЛАЎНАЕ E-mail
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
СЛАЎНАЕ – вёска ў Тэвельскім с/с, за 17 км на Пн ад горада і чыг. ст. Кобрын, 68 км ад Брэста. Танспартныя сувязі па аўтадарогах на Пружаны, Жабінку, Баранавічы. 11 гаспадарак, 15 жыхароў (2005).

У 1563 г. Слаўнае – урочышча на мяжы с. Бярозы.

У 1890 г. Слаўнае – вёска, 74 дзес. зямлі, і маёнтак, уладанне К.Карклінскага, 52 дзес. зямлі; у Стрыгаўскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ.

У 1897 г. вёска налічвала 12 двароў, 100 жыхароў, меўся хлебазапасны магазін. У маёнтку – 4 жыхары.

У 1905 г. вёска (127 жыхароў) і маёнтак (4 жыхары).

У 1911 г. ў вёсцы 153 жыхары, у маёнтку – 3 жыхары.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 21 двор, 135 жыхароў, і фальварак – 7 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Казішчанскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах.

У 1940 г. хутары, 32 двары, 175 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. вёска Слаўнае налічвала 152 жыхары, у 1970 г. – 123 жыхары.

У 1999 г. 16 гаспадарак, 23 жыхары, у складзе калгаса імя Гагарына (з 2004 СВК «Тэўлі»; цэнтр – в. Тэўлі).

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY