21 Июн 2008 |
|
| РЭЧЫЦА – вёска ў Бухавіцкім с/с, каля канала Мухавец. За 21 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 65 км ад Брэста. 4 гаспадаркі, 7 жыхароў (2005).
У 1563 і 1597 гг. упамінаецца р. Рэчыца. У 1668 г. Рэчыца – сяло Палескага ключа Кобрынскай эканоміі, 28 валок зямлі; з 1664 г. знаходзілася ва ўладанні Дзівінскага касцёла. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1897 г. вёска ў Казішчанскай вол., 12 двароў, 79 жыхароў; 81 дзес. зямлі (на 1890). У 1905 г. вёска налічвала 79 жыхароў. У 1911 г. 102 жыхары. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; аколіца – 17 двароў, 91 жыхар. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Засімскім, з 16.7.1954 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 41 двор, 109 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну ў вер. 1942 г. ням.-фаш. акупантамі спалены 33 жыхары разам з вёскай (45 двароў). У 1965 г. на гэтым месцы ўстаноўлены помнік, які таксама ўшаноўвае памяць партызан брыгады імя Чапаева (базіравалася ў раёне вёскі). У гады Вял. Айч. вайны ў лесе, непадалёку ад в. Рэчыца, падпольшчыкі стварылі харч. базу для нар. мсціўцаў. Пасля вайны вёска адрадзілася. У 1950 г. арганізаваны калгас імя Панамарэнкі (старшыня Ц.Анішчук). Паводле перапісу 1959 г. Рэчыца налічвала 109 жыхароў, у 1970 г. – 85 жыхароў. У 1999 г. 8 гаспадарак, 10 жыхароў, на тэр. аблсельгасбуда.
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 2506 Комментарии (0)
![]()
|





