21 Июн 2008 |
|
| РЫНКІ – вёска ў Тэвельскім с/с, за 20 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 6 км ад чыг. ст. Тэўлі (на лініі Брэст–Баранавічы), 68 км ад Брэста. Каля аўтадарогі Кобрын–Камянец. 14 гаспадарак, 19 жыхароў (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне ў Трокскім, затым Берасцейскім ваяводствах ВКЛ. У 1563 г. Рымкі – сяло ў Глінянскім войтаўстве Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 12 валок зямлі, 12 гаспадарак (сярод іх лаўнік Ш.Рымковіч з сынамі). Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Пружанскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. Рынкі – маёнтак, уладанне КДашкевіча, 712 дзес. зямлі (разам з фальваркам Залессе і ўрочышчам Асавіца), і ўрочышча, уладанне М.Каліша, 4 дзес. зямлі; у Мураўёўскай вол. У 1897 г. ў маёнтку 4 двары, 43 жыхары, у 1905 г. – 18 жыхароў. З 1921 г. фальварак у складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага пав. Палескага ваяв., 3 двары, 5 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Тэвельскім с/с. У 1940 г. вёска, 25 двароў, 162 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. Рынкі налічвалі 97 жыхароў, у 1970 г. – 68 жыхароў. У 1999 г. 15 гаспадарак, 19 жыхароў, у складзе калгаса «1 Мая» (з 2004 СВК «Глінянскі»; цэнтр – в. Дзевяткі). Працуе сярэдняя школа.
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 2286 Комментарии (0)
![]()
|





