21 Июн 2008 |
|
| РЫБНА – вёска ў Кісялёвіцкім с/с, за 11 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 56 км ад Брэста. Транспартныя сувязі пааўтадарозе Кобрын–Балоты. 121 гаспадарка, 323 жыхары (2005).
Пад 1631 г. маёнтак Рыбны пазначаны ў дакументах Віленскага цэнтр. архіва. У 1897 г. Рыбна – вёска, 57 двароў, 372 жыхары; 475 1/2 дзес. зямлі (на 1890), хлебазапасны магазін, 2 ветраныя млыны; у Блоцкай (Балоцкай) воласці Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. У 1905 г. ў вёсцы 444 жыхары. У 1911 г. 509 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 41 дом, 272 жыхары. У 1930-я г. ў вёсцы працавалі школа і чытальня. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г.ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Кісялёвіцкім с/с. У 1940 г. хутары – 120 двароў 534 жыхары, і пасёлак – 15 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1949 г. 36 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Світанне» (старшыня Б.В.Дрык). Паводле перапісу 1959 г. ў в. Рыбна 540 жыхароў, у 1970 г. – 390 жыхароў. У 1999 г. 122 гаспадаркі, 332 жыхары, у складзе калгаса «Світанне» (з 2004 ААТ «Кісялёўцы»; цэнтр – в. Кісялёўцы).
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 1208 Комментарии (0)
![]()
|





