21 Июн 2008 |
|
| РУХОВІЧЫ – вёска ў Дзівінскім с/с, за 14 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 59 км ад Брэста. На аўтадарозе Кобрын–Дзівін. 80 гаспадарак, 198 жыхароў (2005).
У 1563 г. Руховічы – сяло ў Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 11 валок зямлі. У 1597 г. сяло Сялецкага войтаўства той жа эканоміі. У 1747 г. Руховічы – маёнтаку Кобрынскім ключы аднайменнай эканоміі, межаваў з маёнткамі Луцкага езуіцкага калегіума Балоты і Стрыгава. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. Вёска Руховічы пазначана на карце 1886 г. У 1897 г. вёска ў Блоцкай (Балоцкай) воласці, 59 двароў 395 жыхароў, 1649 дзес. зямлі (на 1890), працаваў хлебазапасны магазін. У 1905 г. 512 жыхароў. У 1911 г. 446 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 77 дамоў, 398 жыхароў. У 1930-я г. мелася школа. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 30.10. 1959 г. ў Хабовіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. вёска, 106 двароў, 452 жыхары, дзейнічала пач. школа. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1950 г. 35 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас імя Жданава (старшыня Ю.Лазарчук). Паводле перапісу 1959 г. Руховічы налічвалі 314 жыхароў, у 1970 г. – 451 жыхара (на тэр. Кісялёвіцкага с/с). У 1999 г. 96 гаспадарак, 225 жыхароў, у складзе калгаса імя Кутузава (з 2004 СВК «Кутузаўскі»; цэнтр – в. Хабовічы). Ёсць магазін, клуб, школа.
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 2094 Комментарии (0)
![]()
|





