06 | 02 | 2012
21
Июн
2008
РАЧКІ E-mail
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
РАЧКІ – вёска ў Залескім с/с, за 17 км на ПнУ ад г. Кобрын, 6 км ад чыг. ст. Камень (на лініі Жабінка–Драгічын), 61 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрын–Іванава. 7 гаспадарак, 14 жыхароў (2005).

У 1563 г. Рачка – урочышча-востраў с. Вуглы.

У 1796 г. Рачкі – маёнтак у Кобрынскім пав. Гродзенскай губ.

У 1897 г. пасёлак Рачок (Нятрэба) у Іласкай вол., 3 двары, 33 жыхары.

У 1905 г. ўрочышча, 30 жыхароў, у Гарадзецкай вол.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; калонія Рачкі – 7 двароў, 53 жыхары.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Закросніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах.

У 1940 г. існаваў хутар Паўлава-Рачкі, 6 двароў, 30 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. Рачкі – хутар, 76 жыхароў, у 1970 г. – вёска, 42 жыхары.

У 1999 г. 10 гаспадарак, 14 жыхароў, на тэр. Брэсцкай абласной сортавыпрабавальнай станцыі.

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY