Главная Кобринский район ПРЫЛУКІ ВЯЛІКІЯ
06 | 02 | 2012
21
Июн
2008
ПРЫЛУКІ ВЯЛІКІЯ E-mail
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
ПРЫЛУКІ ВЯЛІКІЯ – вёска ў Астроміцкім с/с, каля р. Мухавец. За 12 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 56 км ад Брэста. 19 гаспадарак, 44 жыхары (2005).

У XVI ст. Прылукі – маёнтак і сяло ў Кобрынскім пав. ВКЛ.

У 1559 г. маёнтак знаходзіўся ва ўладанні М.Лазаровіча з братамі.

У 1571 г. сяло Прылукі – каралеўская маёмасць у Брэсцкім ваяв.

У 1669 г. ўласнасць Брэсцкага езуіцкага калегіума; вял. князь ВКЛ і кароль польскі Міхаіл Вішнявецкі пацвердзіў калегіуму прывілей на сяло.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. Прылукі – вёска ў Залескай вол., 137 1/4 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся 3 аднайменныя маёнткі, уладанні А.Манцэвіча, 649 1/2 дзес. зямлі (разам з фальваркам Асташава); І.Урсын-Нямцэвіча, 188 1/2 дзес. зямлі (разам з фальваркам Асташава); С.Скіндэра, 59 1/2 дзес. зямлі.

У 1897 г. ў вёсцы 16 двароў, 121 жыхар, працаваў хлебазапасны магазін; у пас. Наваселіцы (Прылукі) – 13 двароў, 97 жыхароў; на хутары Асташава (Прылукі) – 36 жыхароў; у 2 маёнтках Прылукі – 4 жыхары.

У 1905 г. вёска (144 жыхары), маёнтак (95 жыхароў) і фальварак (5 жыхароў).

З 1921 г. вёска Прылукі Вялікія ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 11 дамоў, 60 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Закросніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах.

У 1940 г. вёска, 22 двары, 102 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1948 г. арганізаваны калгас імя Чапаева.

Паводле перапісу 1959 г. 91 жыхар, у 1970 г. – 85 жыхароў.

У 1999 г. 23 гаспадаркі, 55 жыхароў, у складзе калгаса імя Мічурына (цэнтр – в. Астромічы).

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY