06 | 02 | 2012
21
Июн
2008
ПЛЯНТА E-mail
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
ПЛЯНТА – вёска ў Астроміцкім с/с, за 20 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 64 км ад Брэста. Каля шашы Кобрын–Бяроза. 109 гаспадарак, 271 жыхар (2005).

У 1890 г. Плянта – вёска Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 127 1/2 дзес. зямлі (разам з в. Падалессе). Побач знаходзіліся 3 маёнткі: Плянта, уладанне М.Ховен, 2772 дзес. зямлі (разам з фальваркам Стрыі); Плянта-Куліноўская, уладанне Б.Грынявіцкага, 56 дзес. зямлі; Плянта-Вінцэнтава, уладанне нашчадкаў М.Лянчыцкага, 148 дзес. зямлі; 2 фальваркі Плянта, уладанні: В.Бухавецкага, 136 дзес. зямлі (разам з маёнткам Кулін-Коўшчына), і Э.Эйсымонт, 104 дзес. зямлі.

У 1897 г. – 2 дамы для батракоў, 22 жыхары; лясная ахова, 11 жыхароў; 3 фальваркі – 48, 8 і 16 жыхароў.

У 1905 г. маёнтак, 58 жыхароў, і лесапільны з-д, 23 жыхары.

У 1911 г. хутары Плянта, 102 жыхары; 2 маёнткі Плянта (адзін з іх належаў сенатару Харузіну), 6 і 26 жыхароў; 3 маёнткі Плянта-Куліноўская: 5, 23 і 20 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; калонія – 51 двор, 309 жыхароў, і фальварак – 7 жыхароў.

У 1931 г. ў Плянце працавала жаночая школа (4 настаўніцы), быў пабудаваны Народны дом, у якім меліся зала са сцэнай, чытальня. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Жухавецкім, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім сельсаветах.

У 1940 г. хутары Плянта 1 і 2,50 двароў, 324 жыхары; пасёлак, 3 двары, 30 жыхароў; дзейнічалі магазін, пач. | школа, абласная школа трактарыстаў.

У Вялiкую Айчынную вайну ў баях з ням. акупантамі каля вёскі ў 1943 г. загінулі партызаны брыгады імя Чапаева І.А.Грабянчук і В.П.Вайцюк. У 1965 г. на магіле ўстаноўлены помнік, які таксама ўшаноўвае памяць 44 землякоў што загінулі ў барацьбе з ням.-фаш. захопнікамі.

У 1959 і 1970 гг. вёска налічвала 301 жыхара.

У 1999 г. 117 гаспадарак, 347 жыхароў цэнтр калгаса імя Леніна (з 2004 ААТ «Астромічы»; цэнтр – в. Плянта). Ёсць магазін, клуб, б-ка, швейная майстэрня.

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY