21 Июн 2008 |
|
| ПЛОСКАЕ – вёска ў Хідрынскім с/с, каля канала Бона. За 8 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 53 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрын–Дзівін. 70 гаспадарак, 190 жыхароў (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. як сяленне ў Трокскім ваяв. ВКЛ. У 1563 г. Плоскае – сяло Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 3 валокі зямлі. У 1597 г. сяло Сялецкага войтаўства Кобрынскага староства. У 1669 г. ўласнасць Брэсцкага езуіцкага калегіума, якому кароль Міхаіл выдаў пацвярджальны прывілей на сяло (вядомы таксама пацвярджальны прывілей Аўгуста II 1698). У 1751 г. сяло Брэсцкага ваяв., уладанне езуітаў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска ў Блоцкай (Балоцкай) воласці, 186 1/2 дзес. зямлі. Побач з вёскай знаходзіліся 2 аднайменныя маёнткі, уладанні: нашчадкаў Медушэўскай (70 дзес. зямлі) і Міцкевіча (199 дзес. зямлі). У 1897 г. вёска – 23 двары, 145 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасны магазін, ветраны млын; маёнтак – 6 жыхароў. У 1905 г. вёска налічвала 262 жыхары, маёнтак – 14 жыхароў. У 1911 г. ў вёсцы 176 жыхароў у маёнтку (уладанні М.Свянціцкай) – 13 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска і фальварак (разам) – 14 дамоў, 51 жыхар. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Хідрынскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. у Хідрынскім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 28 двароў, 126 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. вёска, 172 жыхары, у 1970 г. – 218 жыхароў. У 1999 г. 72 гаспадаркі, 190 жыхароў, у складзе калгаса «Зара» (з 2004 СВК «Узыходзячая зара»; цэнтр – в. Хідры). Працуе магазін.
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 2439 Комментарии (0)
![]()
|





