21 Июн 2008 |
|
| ПЛАШЧЫНЫ – вёска ў Бухавіцкім с/с, каля р. Дахлоўка (прыток Мухаўца). За 22 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 66 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Брэст–Мінск і далей па аўтадарозе Яромічы–Рэчыца. 1 гаспадарка, 1 жыхар (1999).
У 1897 г. Плашчыны (Баршчы) – вёска ў Казішчанскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 12 двароў 94 жыхары; 60 дзес. зямлі (1890). У 1905 г. ў вёсцы 98 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 19 дамоў, 86 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Засімскім, з 16.7.1954 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах. У 1940 г. вёска налічвала 17 двароў, 99 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. Плашчыны – хутары, 47 жыхароў, у 1970 г. – вёска, 40 жыхароў.
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 1231 Комментарии (0)
![]()
|





