21 Июн 2008 |
|
| ПЕЦЬКІ – вёска ў Хідрынскім с/с, за 7 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 45 км ад Брэста. На аўтадарозе Кобрын– Макраны. 110 гаспадарак, 312 жыхароў (2005).
У 1668 г. Пецькі – фундушавае сяло Кобрынскай архімандрыі. Універсал Міхаіла Казіміра Паца вызваляў сялян ад ваенных пабораў і пастою войска. У 1747 г. камісарскі дэкрэт зацвердзіў размежаванне зямель фальварка Пецькі з вёскамі Патрыкі і Хідры. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1842 г. фальварак Пецькі (Петкі) б. Кобрынскага манастыра перададзены ў казённае ведамства (упраўляючы маёнткам памешчык Я.Відацкі). У фальварку (24 валокі 19 маргоў 25 прутоў зямлі) разам з жылымі і гасп. пабудовамі меўся сад (100 фруктовых дрэў, 18 пчаліных вуллёў); у вёсцы – 21 двор, 162 жыхары, дзейнічалі карчма, кузня. У 1890 г. вёска ў Верхалескай вол., 447 1/2 дзес. зямлі. У 1897 г. 42 двары, 258 жыхароў, працаваў хлебазапасны магазін. У 1905 г. вёска налічвала 339 жыхароў, аднайменны маёнтак – 4 жыхары. У 1911 г. вёска ў Навасёлкаўскай вол., 286 жыхароў. У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 22 дамы, 121 жыхар. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Хідрынскім с/с, з 16.7.1954 г. – цэнтр Пецькаўскага с/с, з 18.12.1972 г. зноў у Хідрынскім с/с. У 1940 г. хутары Пецькі, 85 двароў, 251 жыхар. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г.да ліп. 1944 г. У 1946 г. ў вёсцы працавалі пач. школа, драмгурток. У 1949 г. арганізаваны калгас «Партызан Беларусі» (аб'ядноўваў 44 гаспадаркі). Паводле перапісу 1959 г. вёска Пецькі налічвала 228 жыхароў, у 1970 г. – 246 жыхароў. У 1999 г. 102 гаспадаркі, 273 жыхары, у складзе калгаса «Зара» (з 2004 СВК «Узыходзячая зара»; цэнтр – в. Хідры). Ёсць магазін, бібліятэка. У в. Пецькі нарадзіўся Б.Р.Ільясюк, былы старшыня Кобрынскага гарвыканкома.
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 1946 Комментарии (1)
![]()
|






