06 | 02 | 2012
21
Июн
2008
ПЕСЦЯНЬКІ E-mail
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
ПЕСЦЯНЬКІ – вёска ў Тэвельскім с/с, за 19 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 3 км ад чыг. ст. Стаўпы (на лініі Брэст–Баранавічы), 56 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарогах на Камянец, Кобрын, Жабінку. 24 гаспадаркі, 64 жыхары (2005).

У 1563 г. сяло Песцянчычы Якаўчыцкага войтаўства воласці Вежацкага двара Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 15 валок зямлі, 15 гаспадарак.

У 1597 г. сяло Песцянькі Церабесаўскага войтаўства воласці Вежацкага двара, 15 валок зямлі, 2 засценкі.

У 1742 г. сяло ў Вежацкім ключы Брэсцкай эканоміі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Пружанскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска, 458 3/4 дзес. зямлі, і аднайменны хутар, уладанне Ст.Цялынэўскага, 653 дзес. зямлі (разам з маёнткам Глінянка і ўрочышчам Красналескі), у Мураўёўскай вол.

У 1897 г. ў вёсцы 49 двароў, 327 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасны магазін, кузня; у 1905 г. 357 жыхароў.

З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага пав. Палескага ваяв., 15 дамоў, 77 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах.

У 1940 г. вёска, 65 двароў, 275 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. ў в. Песцянькі 181 жыхар, у 1970 г. – 133 жыхары.

У 1999 г. 28 гаспадарак, 78 жыхароў, у складзе калгаса «Глінянскі» (цэнтр – в. Глінянкі).

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY