21 Июн 2008 |
|
| ПЕСКІ – вёска ў Хідрынскім с/с, каля р. Мухавец. За 8 км на 3 ад горада і чыг. ст. Кобрын, 37 км ад Брэста. На шашы Мінск–Брэст. 253 гаспадаркі, 716 жыхароў (2005).
У 1563 г. ўпамінаецца Песак – урочышча Чаравачыцкага двара. У 1712 г. Пескі – вёска ў Чаравачыцкім ключы Брэсцкай эканоміі. 4 валокі вясковай зямлі былі нададзены пану Урбанскаму, 2 валокі – пану Блоцкаму, 1 валока – пану Падэраволю. У 1742 г. сяло, 19 валок зямлі, у 1795 г. – 13 гаспадарак, 87 жыхароў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска Прускаўскай вол., 519 1/2 дзес. зямлі (разам з сядзібай Падбендзюгі). У 1897 г. ў вёсцы 55 двароў, 400 жыхароў, працаваў хлебазапасны магазін. Каля р. Мухавец знаходзіўся дом аховы пры плаціне № 5 (6 жыхароў). У 1905 г. вёска, 429 жыхароў, і плаціна Пескі, 8 жыхароў. У 1911 г. хутары Пескі, 483 жыхары. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 16 дамоў, 83 жыхары. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. – цэнтр Пескаўскага с/с, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. ў Хідрынскім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 107 двароў, 464 жыхары, меліся нафтавы млын, няпоўная сярэдняя школа, сельпо з гандл. кропкай, хата-чытальня, сельсавет; арганізаваны калгас імя Сталіна (37 гаспадарак, 270 га ворыва, 3 фермы). На тэр. сельсавета знаходзілася 14 населеных пунктаў, 415 двароў, 2067 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну ў баях з ням. акупантамі каля вёскі загінулі 6 воінаў Сав. Арміі і 2 партызаны (пахаваны на паўн.-ўсх. ускраіне вёскі, у 1958 устаноўлены помнік). У гады вайны ў барацьбе з ням.-фаш. захопнікамі загінулі 160 жыхароў вёсак калгаса «XXI з'езд КПСС». На ўшанаванне іх памяці ў 1966 г. ўстаноўлены абеліск. У 1948 г. ў в. Пескі арганізаваны калгас «8 Сакавіка». У 1959 г. на месцы сучаснай вёскі знаходзіліся 3 вёскі: Пескі 1 (154 жыхары), Пескі 2 (65 жыхароў) і Пескі 3 (184 жыхары); у 1970 г. зліліся ў адну вёску, 431 жыхар. У 1999 г. ў в. Перкі 246 гаспадарак, 744 жыхары, цэнтр аграфірмы «Беларусь» (з 2004 СВК «Вербнае»). Працуюць амбулаторыя, Дом культуры, б-ка, 2 кафэ, сярэдняя школа, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, сталовая, 2 магазіны, млын. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. У вёсцы нарадзіліся ўдзельнік нац.-вызв. вайны ў Іспаніі, камандзір аднаго з партыз. атрадаў на Жытоміршчыне ў Вял. Айч. вайну С.К.Тур (мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў 1974 на будынку школы), дзярж. дзеяч Беларусі П.І.Ратайка.
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 2182 Комментарии (0)
![]()
|





