06 | 02 | 2012
21
Июн
2008
ПЕРКІ E-mail
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
ПЕРКІ – вёска ў Хідрынскім с/с, за 10 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 34 км ад Брэста. На шашы Мінск-Брэст. 45 гаспадарак, 104 жыхары (2005).

Знойдзены ў вёсцы ў 1912 г. манетны скарб (1512 сярэбраных, білонных і медных манет XVII ст.) сведчыць аб дзейнасці чалавека ў гэтых месцах у далёкай мінуўшчыне.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне ў Трокскім ваяв. ВКЛ.

У 1563 г. сяло Пірковічы ў Патрыкаўскім войтаўстве воласці Чаравачыцкага двара Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 16 валок зямлі, 16 гаспадарак.

Пад 1567 г. Пірковічы пазначаны ў перапісе войска Літоўскага.

У 1597 г. сяло Пярковічы, 16 валок зямлі, карчма (1 валока зямлі), млын на р. Трасцяніца (40 маргоў зямлі пры сяле). Млынар Чаравачыцкі атрымаў каля сяла 1 валоку зямлі.

У 1742 г. сяло Перкі ці Шрковічы (16 валок зямлі) у Чаравачыцкім ключы Брэсцкай эканоміі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска, 187 1/2 дзес. зямлі, і маёнтак, уладанне В.Палубінскага, 380 1/2 дзес. зямлі; у Прускаўскай вол.

У 1897 г. ў вёсцы 25 двароў 174 жыхары, хлебазапасны магазін; у маёнтку – 36 жыхароў. Пры Маскоўска-Варшаўскай шашы існаваў дом аховы №17 Перкі, 5 жыхароў.

У 1905 г. вёска – 198 жыхароў, маёнтак – 30 жыхароў.

У 1911 г. вёска налічвала 214 жыхароў; маёнтак (уладанне Мілачэўскай) – 65 жыхароў.

3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска і фальварак (разам) – 10 двароў 80 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Пескаўскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. ў Хідрынскім сельсаветах.

У 1940 г. вёска, 37 двароў, 215 жыхароў, мелася крама; былы маёнтак, 5 двароў, 25 жыхароў; дарожная будка Перкі, 4 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. Перкі налічвалі 169 жыхароў, у 1970 г. – 124 жыхары.

У 1999 г. вёска, 36 гаспадарак, 106 жыхароў, у складзе аграфірмы «Беларусь» (з 2004 СВК «Вербнае»; цэнтр – в. Пескі).

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY