06 | 02 | 2012
21
Июн
2008
ПАЎЛАВА E-mail
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
ПАЎЛАВА – вёска ў Залескім с/с, за 16 км на ПнУ ад г. Кобрын, 5 км ад чыг. ст. Камень (на лініі Жабінка–Драгічын), 60 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе і далей па шашы Кобрын–Іванава. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2005).

У 1890 г. Паўлава – маёнтак, уладанне С.Семянюк, 100 дзес. зямлі, у Залескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ.

У 1897 г., ўладальніцкая сядзіба Паўлава (Ганчараўшчызна), 10 жыхароў і жылы дом той жа назвы, 4 жыхары.

У 1905 г. маёнтак, 16 жыхароў 3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; фальварак (колькасць жыхароў паводле перапісу 1921 не паказана).

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Закросніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах.

У 1940 г. хутары Паўлава-Рачкі – 6 двароў 30 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. хутары, 50 жыхароў, у 1970 г. вёска, 42 жыхары.

У 1999 г. вёска, 2 гаспадаркі, 2 жыхары, у складзе калгаса імя Суворава (з 2004 СВК «Быстрыца»; цэнтр – в. Залессе).

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY