21 Июн 2008 |
|
| ПАЛЯЦІЧЫ – вёска ў Батчынскім с/с, за 8 км на 3 ад горада і чыг. ст. Кобрын, 49 км ад Брэста. На шашы Жабінка–Драгічын. 91 гаспадарка, 281 жыхар (2005).
Вядомы з XVI ст. як сяло і маёнтак у Кобрынскім пав. ВКЛ. У 1559 г. маёнтак належаў В.Ц.Варашыла, пазней А.Ф.Рэзанавай, яе мужу К.Мізгіру, С.Рэзану. У 1563 г. сяло Паляцічы, 17 валок зямлі, 17 гаспадарак, у Паляціцкім войтаўстве Кобрынскай эканоміі. Пад 1567 г. пазначана ў перапісе войска Літоўскага. У стараж. актавых кнігах згадваецца маёнтак Паляцічы пад 1580 г. У 1597 г. сяло ў Батчынскім войтаўстве Кобрынскага староства, 17 валок зямлі, карчма. У 1697 г. сяло ў Чаравачыцкім ключы; адпаведна з прывілеем вял. князя ВКЛ і караля Польшчы Аўгуста II Моцнага віцебскі чашнік А.Саковіч атрымаў права чыншу на копу з валокі зямлі сяла. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска ў Прускаўскай вол., 120 дзес. зямлі, і маёнтак, уладанне Іосіфа Рынкевіча (у 1845 Яцкі Рынкевіча, 542 1/2 дзес. зямлі (з лесам у Пружанскім пав.). У 1881–89 гг. Рынкевічы пабудавалі аднапавярховы мураваны сядзібны дом, гасп. двор, заклалі парк з невял. вадаёмам і сад. У 1897 г. ў вёсцы было 13 двароў 115 жыхароў, меліся хлебазапасны магазін, былая карчма (3 жыхары), у маёнтку – 32 жыхары. У 1905 г. вёска, 131 жыхар, і маёнтак, 22 жыхары. У 1911 г. вёска налічвала 149 жыхароў, маёнтак (уладанне Рынкевіча) – 51 жыхара. З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі. У жн. 1915 г. ў баях каля вёскі загінулі 126 салдат рус. арміі (у 1916 на магілах устаноўлены надмагіллі, каля шашы Кобрын–Батчы). У час сав.-польскай вайны ў 1920 г. пры спробе знішчыць чыг. мост каля вёскі ў баі з польскімі войскамі загінулі звыш 100 чырвонаармейцаў (пахаваны на паўн. ускраіне вёскі, у 1965 устаноўлены абеліск, у 1985 стэла). З 1921 г. вёска і фальварак знаходзіліся ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв. Вёска налічвала 17 двароў, 143 жыхары, фальварак – 4 двары, 38 жыхароў. У 1922 г. ў вёсцы была створана падп. камуністычная аргцыя. Ячэйкі падполыпчыкаў дзейнічалі ў вёсках Батчы, Варатынічы, Іласк, Корчыцы, Тэўлі і іншых Кобрынскага пав. У 1925 г. жыхары вёскі ўдзельнічалі ў першамайскай дэманстрацыі ў Кобрыне, 25.2.1931 г. – у дэманстрацыі ў гонар Міжнар. дня беспрацоўных, 8.11.1931 г. – у дэманстрацыі ў в. Літвінкі і інш. У 1935–37 гг. у Паляцічах размяшчаўся Кобрынскі райком КПЗБ. Жыхары вёскі І.Какала, Г.Смольскі, Р.Глек у розны час з'яўляліся сакратарамі Кобрынскіх райкомаў КПЗБ і КСМЗБ. У 1973 г. на ўшанаванне памяці аб дзейнасці ячэйкі КПЗБ на доме жыхара вёскі Кастылюка ўстаноўлена мемарыяльная дошка. 3 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Батчынскім с/с. У 1940 г. вёска – 37 двароў, 187 жыхароў, і былы маёнтак – 4 двары, 12 жыхароў у якім арганізаваны калгас імя Варашылава. У Вялiкую Айчынную вайну Паляцічы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1947 г. адноўлены калгас імя Варашылава (старшыня С.М.Трус; 12 сем'яў), абслугоўваўся Кобрынскай МТС. Паводле перапісу 1959 г. вёска Паляцічы налічвала 140 жыхароў, у 1970 г. – 141 жыхара. У 1999 г. 92 гаспадаркі, 288 жыхароў, у складзе аграфірмы-калгаса «Патрыкі» (цэнтр – в. Андронава). У 2004 г. вёска далучана да ААТ «Кобрынская птушкафабрыка». Працуюць б-ка, магазін, фельч.-акушэрскі пункт, сталовая.
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 1939 Комментарии (0)
![]()
|





