21 Июн 2008 |
|
| ПАДБЕР'Е – вёска ў Астроміцкім с/с, за 10 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 56 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Кобрын–Баранавічы. 34 гаспадаркі, 66 жыхароў (2005).
У 1844 г. Падбер'е – вёска маёнтка Жухаўцы, уладанне Адама і Калікста Астрамецкіх, 1 двор, 8 рэвізскіх душ. У 1890 г. вёска, 166 дзес. зямлі (разам з вёскамі Жухаўцы і Куксы), і аколіца, 83 дзес. зямлі; у Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. У 1897 г. ў вёсцы 16 двароў 103 жыхары, хлебазапасны магазін. У 1905 г. вёска (128 жыхароў) і маёнтак (11 жыхароў). У 1911 г. вёска, 98 жыхароў, і 2 аднайменныя фальваркі, уладанні Пжылуцкага (7 жыхароў) і Бутлера (2 жыхары). З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 17 двароў 91 жыхар; фальварак – 2 двары, 10 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Жухавецкім, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім сельсаветах. У 1940 г. вёска – 19 двароў, 120 жыхароў, і былы фальварак – 17 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоны прамень». Паводле перапісу 1959 г. – хутары, 113 жыхароў, у 1970 г. – вёска, 149 жыхароў. У 1999 г. 42 гаспадаркі, 94 жыхары, у складзе калгаса імя Мічурына (цэнтр – в. Астромічы).
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 1676 Комментарии (0)
![]()
|





