21 Июн 2008 |
|
| ПАДАЛЕССЕ – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 11 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 55 км ад Брэста. Каля шашы Брэст–Мінск. 29 гаспадарак, 67 жыхароў (2005).
У 1599 г. ўпамінаецца с. Падалескае. У 1890 г. Падалессе – вёска, 127 1/2 дзес. зямлі (разам з в. Плянта), пасёлак (19 дзес. зямлі) і аколіца (178 дзес. зямлі), у Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. У 1897 г. ў вёсцы 26 двароў, 173 жыхары, меліся хлебазапасны магазін, кузня. У 1905 г. 176 жыхароў. У 1911 г. вёска і сядзіба Падалессе, 194 жыхары. З 1921 г. ў складзе Польшчы, цэнтр Падалескай гміны Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 32 дамы, 176 жыхароў. У 1931 г. на тэр. гміны 86 населеных пунктаў 7040 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 51 двор, 157 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. вёска Падалессе налічвала 183 жыхары, у 1970 г. – 152 жыхары. У 1999 г. 31 гаспадарка, 78 жыхароў, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтр – в. Бухавічы).
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 1188 Комментарии (0)
![]()
|





