06 | 02 | 2012
21
Июн
2008
ПАВІЦЦЕ E-mail
Рейтинг пользователей: / 2
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
ПАВІЦЦЕ – вёска, цэнтр Павіццеўскага с/с, за 49 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 95 км ад Брэста. Аўтадарогамі звязана з Маларытай, Кобрынам, Драгічынам. 720 гаспадарак, 1823 жыхары (2005).

25.8.1546 г. сяло Паветцы Палескага ключа Ратненскага пав.

У 1563 г. Павіты – вёска Ратненскага пав., на тэр. Каралеўства Польскага.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Валынскай губ.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Лелікаўскай гміне Камень-Кашырскага пав. Палескага ваяв.; в. Павіць і хутар, 309 дамоў, 1651 жыхар.

У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны і харавы гурткі.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. – цэнтр сельсавета, з 8.8.1950 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. вёска, 301 двор, 2328 жыхароў працавалі маторны млын, пач. школа, сельсавет, магазін. На тэр. сельсавета знаходзіліся 4 населеныя пункты (разам з в. Павіць), было 440 двароў 2902 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну ў баях з ням.-фаш. захопнікамі загінулі 70 землякоў На ўшанаванне іх памяці ў 1982 г. каля клуба ўстаноўлены помнік. На 2 вясковых могілках пахаваны 20 партызан і мірныя жыхары, загінуўшыя ў гады вайны (у 1967 устаноўлены помнік).

У 1947 г. працавалі хата-чытальня, бальніца, 7-гадовая школа.

У 1949 г. вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас імя Будзённага.

Паводле перапісу 1959 г. Павіцце налічвала 1732 жыхары, у 1970 г. – 2244 жыхары.

У 1999 г. 767 гаспадарак, 1982 жыхары, цэнтр саўгаса «Арэхаўскі». Ёсць Дом культуры, 3 б-кі (дзіцячая і дарослая), сталовая, сярэдняя школа, бальніца, аптэка, ветучастак, аддз. сувязі, 6 магазінаў. Дзейнічаюць лясніцтва, камбінат быт. абслугоўвання.

Помнік архітэктуры – Свята-Прачысценская царква (пач. XX ст.).

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY