03 Ноя 2008 |
|
Жылі-былі курачка і пеўнік. Курачка яйкі несла, а пеўнік зярняткі здабываў, курачку частаваў. Выграбе з ямкі зярнятка і кліча курачку: — Ко-ко-ко, Чубатка, знайшоў зярнятка! Вось аднойчы выграб пеўнік вялікую бобінку. «Ну,— думае,— гэтага зярняці курачцы не праглынуць, з'ем хіба сам». Праглынуў — ды і падавіўся. Павашўся пеўнік, ногі задраў і не дыхае. Падбегла да яго курачка: — Што з табою, Пеця? Чаму ты ляжыш і не дыхаеш? — Ой,— стогне пеўнік,— бобінкай пада-віўся... Як жа цябе ратаваць, Пеця? — пытаецца курачка. — Трэба,— шэпча пеўнік,— масла дастаць, горла змазаць. — А дзе яго дастаць? — У каровы. Пабегла курачка да каровы: — Карова, карова, дай масла! — Нашто табе масла? Пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся. — Добра,— кажа карова,— дам я табе масла. Але схадзі спярша да касцоў, папрасі сена. Прыйшла курачка да касцоў: — Касцы, касцы, дайце сена! — Нашто табе сена? — Сена — карове. Карова дасць масла. Масла — пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся. Касцы кажуць: — Схадзі да пекара, папрасі пірагоў. Пірагі мы з'ядзім, тады і сена накосім. Прыйшла курачка да пекара: — Пекар, пекар, дай пірагоў! — Нашто табе пірагі? — Пірагі — касцам. Касцы накосяць сена. Сена — карове. Карова дасць масла. Масла — пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся. Пекар кажа: — Збегай у лес, прынясі дроў, каб было на чым пірагі пячы. Пабегла курачка ў лес і прынесла дроў. Пекар напёк пірагоў. Занесла курачка пірагі касцам. Касцы з'елі пірагі і накасілі сена. Прынесла курачка сена карове. Карова з'ела сена і дала масла. Пеўнік змазаў маслам горла і праглынуў бобінку. Праглынуў і зноў весела на ўвесь двор заспяваў: — Ку-ка-рэ-ку! Чуб-чубатка — маладзец! Тут і казцы канец.
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 1748 Комментарии (0)
![]()
|





