22 Июн 2008 |
|
{tab=1}Паводле археалагічных звестак, у межах раёна налічваецца больш за 20 населеных пунктаў, каля якіх размяшчаліся старажытныя стаянкі. Археалагічныя пошукі ўпершыню былі праведзены ў 1889 г. паводле распараджэння галоўнага кіраўніцтва паветаў па Гродзенскай губерні. Мясцовымі жыхарамі і вучонымі была сабрана значная калекцыя прылад працы, прадметаў побыту, зброі і іншых рэчаў першабытнага чалавека.
Першыя людзі ў гэтых мясцінах з'явіліся прыкладна 14 тысячагоддзяў таму, у канцы старажытнага каменнага веку (верхняга палеаліту). Менавіта перад гэтым магутны ледавік, што займаў поўнач Беларусі, адышоў да Скандынавіі, пачалося пацяпленне клімату. Тагачасныя плямёны ішлі з паўднёвага захаду і захаду, рухаючыся па далінах буйных рэк. Да пачатку сярэдняга каменнага веку (мезаліту, 9–5-е тысячагоддзі да н.э.) яны ўжо добра асвоілі землі ўсяго заходняга Палесся і Панямоння. Паступова старажытныя плямёны набылі спецыфічныя, характэрныя толькі для іх, рысы, якія праяўляліся ў формах вырабу прылад працы і зброі, канструкцыі жытла і г.д.
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 3269 Комментарии (0)
![]()
|
|
| Обновлено 13.07.2008 00:38 |





